СУБОТНІ ДЗЁННІК. 05.11.2022 Г.

08.11.2022

Суботнім лістападаўскім днём у кабінеце беларускай мовы сабралася гаманлівая чародка дзяцей. А ўсё таму, што бібліятэкарам школы Будзько Т.А. ладзіўся конкурс чытальнікаў вершаў Якуба Коласа "Для дарослых і малых чытаем Коласа ўслых", прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класіка.
Сваё выканаўчае майстэрства прысутным прадэманстравалі Іван Кахавец, Ягор Кірыковіч, Марыя Мемех, Глеб Будзько, Вячаслаў Шэварэнкаў, Аляксандра Кісель і Міхаіл Сарока.
Журы вызначыла пераможцаў. Імі сталі: 1 месца - І.Кахавец, 2 месца - Я.Кірыковіч, 3 месца - Г.Будзько і М.Мемех.
Усім удзельнікам конкурса былі ўручаны сувеніры, створаныя удзельнікамі аб'яднання па інтарэсам "Чароўны куфэрак", і блакноты "Буслік".
Але самым прыемным момантам для вучняў было, аднак, атрыманне салодкага прыза з саламянай торбы Тамары Аляксандраўны.