Беларуская кухня

21.09.2022

У сераду, 21 верасня, з самай раніцы школа напоўнілася пахам страў беларускай народнай кухні. А ўсё таму, што сёння быў гастранамічны фэст "Беларуская кухня". Дранікі са смятанай, бульба з салам, наліснікі, крывянка, салёныя гуркі, мазыло, таркаванка, піражкі з бульбай і рыбай, бульбяны пірог з мясам і інш. Гэта далёка не ўвесь пералік страў, якія прыгатавалі са сваімі матулямі вучні нашай школы.
Да сярэдзіны дня усе талерачкі былі пустыя))))). Значыць, было смачна)))

Адміністрацыя і педагогі школы ўдзячны бацькам, якія разам са сваімі дзеткамі прынялі ўдзел у фэсце!
#тыдзень_роднай_мовы