Суботні дзённік, або Кожнаму вучню – “справа для душы”

07.03.2022

У суботу, 5 сакавіка 2022 г., школа прапанавала навучэнцам выбраць “справу для душы”.

Так, гурткоўцы “Чароўнага куфэрка” і “Майстэрні фантазіі” працавалі над святочнымі “сюрпрызамі” да Міжнароднага жаночага дня (педагогі дадатковай адукацыі І.М. Кірыковіч, А.І. Валадзько).

Вучні 5-6 класаў праверылі свае веды па інфарматыцы падчас віктарыны “Цудоўны свет інфарматыкі” (настаўнік Кахавец П.П.).

Фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця была прысвечана інфармацыйна-пазнавальная гульня “Наркотыкі і здароўе” (педагог сацыяльны Ерш А.М.).

Кіраўнік фізічнага выхавання Селюжыцкая Н.А. працягвала работу па падрыхтоўцы юнакоў школы да летняга мнагабор’я “Абаронца Айчыны”.

Прадметныя факультатывы, прафесійнае навучанне, школа будучага першакласніка, гурткі і выхаваўчыя мерапрыемствы – усё ў суботу! Калі вы яшчэ не з намі, далучайцеся!

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце