Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2021

    21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень стаў традыцыйным мерапрыемствам і ў нашай школе. На працягу дня вучні прымалі ўдзел у розных конкурсах: адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, знаходзілі беларускія адпаведнікі рускім словам. На рознакаляровых кветках пісалі любімыя беларускія словы. І каб перадаць самабытнасць, прыгажосць, адрознасць беларускай мовы ад іншых моў і адначасова перадаць пачуцці да роднага слова, вучні стварылі «букет слоў». Безумоўна, за актыўны ўдзел конкурсах вучні атрымалі добрыя адзнакі па беларускай мове.

Гузаревич Аліна, вучаніца 11 класа