Вольны час з карысцю

04.12.2019

    У суботу нам вельмі пашанцавала, свай вольны час правялі з карысцю. Мы не толькі змаглі прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”, але і наведалі музеі ў в. Пінкавічы.
    У народным музеі Якуба Коласа нас ветліва сустрэла Жанна Мікалаеўна і правяла аглядавую экскурсію па залах музея. Яна расказала нам шмат цікавага з жыцця беларускага пісьменніка. Затым мы прынялі удзел у квэст-гульні і выканалі заданні першымі. Гэта сведчыць аб тым, што мы былі вельмі уважлівымі слухачамі. У якасці ўзнагароды кожны з нас паспрабаваў пісаць пяром.
    Было вельмі цікава і ў музеіі Піянерскай Славы. Экскурсію для нас правяла Святлана Уладзіміраўна, якая пазнаеміла ўсіх прысутных з гісторыяй піянерскага руху на Піншчыне.

ФОТА

Кірыковіч Аляксандра, вучаніца 7 класа