Шосты школьны дзень

05.03.2019

    У суботу, 23 лютага, вучні 9 - 11 класаў Чухаўскай сярэдняй школы з'ездзілі ў госці ў ДРОЦ "Світанак". Для заняткаў на скаладроме і таварысцкай сустрэчы па валейболе з адпачываючымі вучнямі з Столінскага раёна. Там нас добра сустрэлі, расказалі пра правілы бяспечных паводзін у час занятка. Потым пачалося самае цікавае. Кожны адзін выпрабаваў свае сілы на вялікім скаладроме. А выбіраць было з чаго, усяго прадстаўлена 10 трас рознай складанасці. Яго вышыня 12 метраў. Ён адзін з самых вялікіх у Беларусі.
    Пасля занятка вучні сыгралі таварысцкую сустрэчу па валейболе, нажаль наша каманда прайграла. Але не гэта было галоўнае. Такія мерапрыемствы у шосты школьны дзень вельмі спадабаліся вучням. Гэта і цікава і карысна. Чакаем наступнай суботы.

ФОТА