Святочны настрой – для ўсіх!

7.3.2014

    Сёння ў школе панаваў перадсвяточны настрой. Дзеці не маглі дачакацца, калі скончацца ўрокі, таму што іх чакалі віншавальныя мерапрыемствы.
    Так, вучні 1-4 класаў разам з А.У. Свірыд прынялі ўдзел у “Свяце дзяўчынак”. КВіЗ для дзяўчат 5-8 класаў арганізавала М.М. Семянчук. А вечарам было самае цікавае: у спартыўна-забаўляльных спаборніцтвах “Турнір трох” мераліся сіламі каманды мам, настаўніц і вучаніц-старшакласніц.