Прафарыентацыя

12.3.2014

    У межах Месячніка прафарыентацыі старшакласнікі школы наведалі Ліцэй мэблевай вытворчасці і аўтамабільнага транспарту, Ліцэй будаўнікоў і Каледж лёгкай прамысловасці (г.Пінск).
    Прадстаўнікі ўстаноў адукацыі пазнаёмілі вучняў з умовамі і асаблівасцямі навучання, пражывання; вучні наведалі майстар-класы, лабараторыі. Цікавымі былі выступленні агітбрыгад гэтых устаноў.
    Спадзяемся, такая сустрэча дапаможа вызначыцца некаторым выпускнікам з выбарам прафесіі.