Дэльфійскія гульні

25.3.2014

    Таленавітыя вучні школы прынялі ўдзел у чарговым адборачным этапе ІІ раённых Дэльфійскіх гульняў (намінацыі “Мастацтва прычоскі”, “Сучасны танец”, “Мастацкае чытанне”, “Фатаграфія”).

     Віншуем з перамогай і ўдзелам у гала-канцэрце Міхаіла Чымбура, вучня 11 “А” класа, танцавальную групу, у склад якой уваходзяць вучаніцы 5 класа Вольга Лопух і Вольга Касніковіч, вучаніца 3 класа Марына Селюжыцкая.

    З нецярпеннем чакаем вынікаў у намінацыі “Фатаграфія” (удзел прымала Яўгенія Кірыковіч, вучаніца 11 “А” класа).