Паход

28.3.2014

    - Павел Паўлавіч, у наступны раз давайце пойдзем на 3 дні! – прасілі свайго класнага кіраўніка П.П. Кірыковіча вучні 6 класа.

     А чаму б ім і не прасіць, калі аднадзённы паход толькі па сваёй мясцовасці (маршрут Чухава – Н. Двор -Чухава) пакінуў у сэрцах вучняў такое ўражанне.

    Стартавалі яны на веласіпедах ад школы. Спыніліся ля абеліска загінуўшым у гады ВАВ землякам, даведаліся каму і калі ён быў пастаўлены. Наступным прыпынкам было воінскае пахаванне перыяду польска-савецкай вайны (1919-1920) на могілках. Тут жа кіраўнік пахода паведаў вучням і гісторыю чухаўскай драўлянай царквушкі. Прывал, а потым ізноў дарога. Наступны прыпынак – навадворская капліца, а далей ‑ цікавая гісторыя пра тое, як з зямлі разам з бярозай вырас крыж. Затым – абеліск у вёсцы Н. Двор, сустрэча ў з настаяцелем Навадворскага Свята-Успенскага храма а. Сергіем. І, нарэшце, доўгачаканы прывал: палатка, лоўля рыбы, уха, гульні.

    Усяго адзін дзень, а такі карысны паход запомніцца вучням надоўга. Цяпер разумеем, чаму яны прасіліся ў наступны раз на 3 дні.

    І наступны раз абавязкова будзе. Толькі ўжо летам… На 3 дні…

Засталося толькі маршрут прадумаць.