Закрыццё ІІ раённых Дэльфійскіх гульняў

24.5.2014

    Дэлегацыя школы прыняла ўдзел у закрыцці ІІ раённых Дэльфійскіх гульняў. Па выніках удзелу ў фестывалі мы перамаглі ў наступных намінацыях: “Народная песня” – 1 месца (ансамбль “Спадчына”, маст. кіраўнік В.М. Шпакоўская), “Мастацкае чытанне” – 1 месца (Міхаіл Чымбур, кір. І.М. Кірыковіч, Ю.Р. Кахавец), “Фатаграфія” (Яўгенія Кірыковіч, кіраўнік А.А. Шпакоўскі), сертыфікатам удзельніка адзначаны танцавальны калектыў школы (кіраўнік Дз.А. Рэбкавец). Ад усяго сэрца віншуем вас, сябры, нашы таленавітыя зорачкі!

   З нецярпеннем чакаем ІІІ раённых Дэльфійскіх гульняў!!!