Турзлёт педагогаў Пінскага раёна

28.5.2014

    27-28 мая каманда настаўнікаў школы прыняла ўдзел у раённым турзлёце педагогаў. Гэта была магчымасць не толькі даказаць, што настаўнікам сталець няма калі, але і, забыўшы паўсядзённыя праблемы, адпачыць, пабыць з калегамі ў нефармальных абставінах.

    У першы дзень педагогаў чакалі наступныя перашкоды: кароткая дыстанцыя па тэхніцы горна-пешаходнага турызму, начное арыентаванне, конкурс турыстычнай песні, конкурс на лепшую арганізацыю турысцкага быту. На другі дзень – юмарыстычная эстафета і падвядзенне вынікаў. Для нашай каманды гэта:

   -  ІІІ месца на кароткай дыстанцыі;

   -  І месца ў конкурсе турыстычнай песні.

 ВІНШУЕМ, ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!