Бывай, пачатковая школа!

30.5.2014

    У чацвер, 29 мая, вучні 4 класа развіталіся з пачатковай школай. Выдатнікам – Сінькевіч Сафіі, Свірыду Івану, Шпакоўскай Аляксандры і Антаноўскай Кацярыне – былі ўручаны граматы за выдатную вучобу і прыкладныя паводзіны, іх бацькам – лісты падзякі.

    Новым класным кіраўніком для вучняў па рашэнні педагагічнага савета школы абраны Павел Паўлавіч Кахавец.