Апошні званок

31.5.2014

    У суботу пляцоўка перад школай сабрала вялікую колькасць гледачоў – вучняў, настаўнікаў, бацькоў. А ўсё таму, што вучні 11-х класаў сёння развітваліся са школай. І развітанне гэтае было шчымлівым, душэўным, са слязамі… Словы-наказ Валерыя Васільевіча Рэбкаўца, старшыні Пінскага райвыканкама, настаўнікаў, педагогаў, бацькоў і першакласнікаў… Вальс… Кветкі… І, як заключэнне, выпусканне ў неба паветраных шароў…

    Ганаровае права даць апошні званок у 2014 годзе было прадстаўлена выпускніку Антону Лопуху і яго сястрычцы-першакласніцы Крысціне Лопух.

    У добры шлях, выпускнікі!