Выпускны баль – 2014!

13.6.2014
                                                                    

Как долго ждал ты этот миг,

Гнал дни и месяцы, о будущем мечтая,

И лишь сейчас, возможно, понимаешь,

Что школа пройдена. Ты просто выпускник!

   11 чэрвеня ў школе прайшоў выпускны баль, самае доўгачаканае свята для школьнікаў усіх пакаленняў. Ва ўрачыстай абстаноўцы 28 выпускнікам уручылі атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Кранальныя словы для выпускнікоў прагучалі з вуснаў дырэктара, першых настаўнікаў, класных кіраўнікоў, бацькоў.

   Выпускнікі 2014 г. у гэты вечар пачалі новую школьную традыцыю - прысуджэнне самых розных намінацый сваім настаўнікам за выключныя асабістыя якасці.

   Важна адзначыць, што выпускніца Яўгенія Кірыковіч стала ўладальніцай залатога медаля. А атэстат з адзнакай атрымалі яшчэ 3 выпускніцы - Яна Уманцава, Вераніка Ненадавец і Вераніка Будзько.

   У добры шлях, выпускнікі!!!