Свята вёскі

22.9.2014

    21 верасня вучні нашай школы прынялі ўдзел у святочнай канцэртнай праграме “Напевы зямлі чухаўскай”, прысвечанай святу вёскі. Радавалі гледачоў члены гуртка “Спадчына” (кіраўнік В.М. Шпакоўская), вучні музычнай школы. А так як свята вёскі суадносіцца са святам нараджэння Святой Багародзіцы, то перад аднавяскоўцамі выступілі вучні васкрэснай школы (яны ж вучні нашай СШ). Некаторыя вучні ўдзельнічалі ў “Святочным кірмашы”, падчас работы якога яны прадавалі ласункі асабістага прыгатавання, садавіну і мёд.