Дзень турызма

26.9.2014

    26 верасня – Дзень турызма. Не маглі абысці гэтай даты кіраўнікі турыстычных гурткоў ад РЦТіКДзіМ А.А. Шпакоўскі і А.В. Кірыковіч. Для вучняў яны арганізавалі наступныя турыстычныя конкурсы:

     1. Візітка (назва каманды, дэвіз, песня).

    2. Юмарыстычная эстафета.

    3. Турыстычная паласа перашкод.

     Пакуль вучні 5-11 класаў былі на ўроках, маленькія жыхары нашай школы мелі магчымасць упершыню стаць на турыстычную трапу.

      Свята атрымалася цікавым і досыць займальным. А пасля ўсіх выпрабаванняў удзельнікі прынялі ўдзел у пікнік-шоу, падчас якога на кастры яны смажылі сала, сасіскі…