Свята мам

15.10.2014

     Учора, 14 кастрычніка, для мам вучняў 1-4 класаў быў наладжаны ранішнік “Мая мама самая-самая”. Песні, жартоўныя прыпеўкі, вершы, дынамічныя танцы і вясёлыя конкурсы стварылі добры настрой і мамам, і дзецям, і педагогам!