Адзіны бацькоўскі дзень

20.10.2014

      Субота 18 кастрычніка была аб’яўлена адзіным бацькоўскім днём. Менавіта ў гэты дзень бацькі вучняў маглі наведаць вучэбныя заняткі, заняткі аб’яднанняў па інтарэсах, атрымаць псіхолага-педагагічную кансультацыю па пытаннях, якія іх хвалююць.

  Вечарам адбыўся бацькоўскі сход пад адзінай тэмай “Эфектыўнае ўзаемадзеянне школы, сям’і і грамадства па прафілактыцы правапарушэнняў, ужывання наркатычных сродкаў, алкаголя і табакакурэння”. А пасля сходу бацькі маглі прыняць удзел у выставе малюнкаў вучняў 1-4 кл. “Мая мама самая-самая...”, выставе ручных вырабаў “Для мамы – сваімі рукамі”, у вечарыне “Сэрца для мамачкі”, прысвечанай Дню маці.