Субота

17.11.2014

   Субота 15 лістапада атрымалася ў нашай школе досыць цікавай і насычанай разнастайнымі мерапрыемствамі. Акрамя урокаў і заняткаў аб’яднанняў па інтарэсах, для вучняў 2-4 класаў Н.В. Сінькевіч было арганізавана і праведзена “Свята любімай цацкі”, для 5-8 класаў – спаборніцтвы па піянерболе (П.П. Кірыковіч), для старшакласнікаў - гадзіна здароўя “Курыць ці быць здаровым?” (СППС, М.М. Семянчук).