Экскурсія ў Музей развіцця адукацыі Пінскага раёна

18.11.2014

    Учора, 17 лістапада, члены аб’яднання па інтарэсах “Юны экскурсавод” пад кіраўніцтвам Г.І. Старынскай і Ю.Р. Кахавец наведалі Музей развіцця адукацыі Пінскага раёна. Экскурсію для нашых школьнікаў правялі вучні Пагост-Загародскай сярэдняй школы. Яна атрымалася досыць цікавай і змястоўнай.

    Затым маршрут пралёг на брацкае пахаванне 600 яўрэяў, якое знаходзіцца ў лясным масіве за в. Пагост-Загародскі, а потым – да былога будынка яўрэйскай сінагогі і двухпавярховай яўрэйскай школы, побач з якой да 60-х гг. ХХ ст. знаходзіўся дзіцячы прытулак.