Первая суббота февраля

9.2.2015

    «Первая суббота февраля»… Пад такой назвай ў школе прайшло агульнашкольнае мерапрыемства — вечар сустрэчы з выпускнікамі, дзе аднакласнікі з блізкага і далекага замежжа, сустрэліся праз 5, 10, 15, 20, 25, 30, 35, 40, 45 і 50 гадоў пасля заканчэння школы. Усе дасягнулі пэўных вышынь, нейкіх мэтаў, авалодалі ў дасканаласці сваей прафесіяй. Нехта яшчэ вучыцца, жывучы па прынцыпе – вучыцца ніколі не позна, нехта стаў добрым бацькам, маці, нехта імкнецца да гэтага, нехта ўжо знайшоў сябе, а нехта ў пошуку, нехта перагледзеў свае жыццевыя пазіцыі і стаў лепшым, а нехта ўдасканальваецца. Шмат было сказана цёплых і добрых слоў у адрас настаўнікаў, гучалі словы падзякі за іх нялегкую працу. Для выпускнікоў падрыхтавалі святочны канцэрт. У многіх нумарах яны маглі пазнаць сябе, каго-небудзь з класа. Вечар пакінуў масу прыемных уражанняў, эмоцый.