Патрыятычная гульня “Зарнічка”

2.4.2015

   У мэтах фарміравання актыўнай і адказнай пазіцыі малодшых  членаў піянерскай арганізацыі , актывізацыі дзейнасці акцябрацкіх груп  на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі была праведзена для акцябрацкіх груп  раённая  ваенна – патрыятычная гульня  “Зарнічка”. У  гульні прыняла удзел і наша група акцябрат  пад назвай “Будучыня маёй краіны”. Гэта: Селюжыцкая Марына, Лінкевіч Мікалай, Нарывончык Максім, Шпакоўская Вікторыя, Шпакоўская Аляксандра.

   У рамках гульні таксама прайшла эколага-патрыятычная акцыя ”Расціце дрэвы на славу Вялікай Перамогі!”, дзе ўдзельнікамі нашай каманды на тэрыторыі музея Я.Купалы была пасаджана рабінка.