“Быць здаровым – здорава!”

23.11.2015

    Пад такім дэвізам 21 лістапада ў нашай школе прайшоў Дзень здароўя.
   У гэты дзень былі арганізаваны спаборніцтвы па валейболе паміж вучнямі 9-11 класаў. Пасля ўпартай барацьбы каманда 10 класа атрымала першае месца, другое месца – каманда 11 класа, трэцяе месца атрымала каманда 9 класа.
    У гэты ж дзень прайшла і спартландыя , якая была арганізавана паміж вучнямі 2-8 класаў. У спартыўных эстафетах прынялі удзел дзве каманды- каманда “Максім” і каманда “Кірыл”. Самай спартыўнай і арганізаванай камандай, якая і перамагла, стала каманда “Кірыл”. Трэба адзначыць, што і самымі актыўнымі ўдзельнікамі дня сталі вучні 3 класа. МАЛАЙЦЫ!

Усе фота