Зямля бацькоў – мая зямля!

29.12.2015

    Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Юныя экскурсаводы” пад кіраўніцтвам Нарывончык С.А. прынялі ўдзел у раённым конкурсе юных экскурсаводаў “Сцяжынкамі роднага краю” . Члены аб’яднання правялі завочную экскурсію не толькі па памятных мясцінах роднай вёскі, але і зрабілі экскурс у мінулае, расказалі пра знакамітых землякоў, пазнаёмілі з мясцовым дыялектам, прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі. Напрыканцы выступлення кожны з членаў журы атрымаў сувенір, зроблены рукамі гурткоўцаў. У выніку дзейнасць удзельнікаў гуртка была адзначана дыпломам II ступені. Віншуем нашых пераможцаў!

Фото