Фестываль спартыўных гульняў “Калядная зорка”

18.01.2016

    Становіцца добрай традыцыяй першую суботу трэцяй навучальнай чвэрці праводзіць як Дзень здароўя, у рамках супрацоўніцва школы з Праваслаўнай царквой. У гэты дзень прайшоў Фестываль спартыўных гульняў “Калядная зорка”. Школу наведаў Машлякевіч Сяргей Канстанцінавіч, Настаяцель Прыхода храма “Успення Прасвятой Багародзіцы” аграгарадка Новы Двор, які уваходзіў у склад журы усяго спартыўнага дня. Дзень быў насычаны. Была праведзена спартландыя ”Калядная зорка”(трэба адзначыць, што спаборнічала дзве каманды з ліку вучняў 2-9 класаў), дзе перамогу атрымала каманда “СПАРТА” Лепшымі тэнісістамі ў гэты дзень прызнаны: Нарывончык Даніла, вучань 8 класа і Нарывончык Алена, вучаніца 10 класа. А лідэрам у спаборніцтвах па шашкам стала Войтка Валерыя, вучаніца 8 класа.
    Дзень прайшоў з карысцю для ўсіх.

ФОТА