Школьная субота запрашае!

05.04.2016

Школьная субота запрашае!

    Субота 02.04.2016г. у ДУА “Чухаўская сярэдняя школа” была насычанай мерапрыемствамі.
    Вучні 2-4 класаў разам з Рэбкавец Ж.Р. здзейснілі незвычайнае падарожжа “Прыродны цуд – Белавежская пушча”. Мерапрыемства праходзіла ў форме конкурсна-гульнёвай праграмы.У час завочнага падарожжа па Белавежскай пушчы ўдзельнікі спыняліся на прыпынках, дзе ім прыходзілася выконваць розныя заданні: з прапанаваных ілюстрацый трэба было выбраць тыя, на якіх адлюстраваны жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі; разгадаць крыжаванку, прысвечаную беларускаму жывёльнаму і расліннаму свету; адгадаць загадкі аб дрэвах і птушках.Адным з этапаў падарожжа была віктарына “Краязнаўчы калейдаскоп”. Падагульнілі і сістэматызавалі атрыманыя веды вучні шляхам стварэння паведамлення на тэму “Чаму і як трэба берагчы прыроду?”.
    Увесь час гульня суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны медалямі “Малайчынка”.
    Наступным знакавым момантам дня быў працоўны дэсант “Памяць”, у якім прынялі ўдзел піянеры 5-7 класаў. Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Кірыковіч І.М. удзельнікі дэсанту прывялі ў парадак тэрыторыю, якая прылягае да абеліску воінам-аднавяскоўцам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама добраўладкавалі “Парк Перамогі” на тэрыторыі вёскі Чухава.
    У гэты ж дзень члены камітэта БРСМ школы пад кіраўніцтвам сакратара Шпакоўскай Юліі, вучаніцы 10 класа, падрыхтавалі і правялі шоу-праграму “Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. Удзельнікамі праграмы сталі дзве зборныя каманды (“Буслікі” і “Лібералы”) з вучняў 8-11 класаў. У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнавалі помнікі гісторыі і культуры Беларусі, якія дэманстраваліся на слайдах мультымедыйнай прэзентацыі, адгадвалі мелодыі беларускіх выканаўцаў, удзельнічалі ў бліц-турніры на веданне рэалій нашай краіны, яе гісторыі і культуры, перакладалі адметныя беларускія словы. Цікавая форма мерапрыемства, разнастайныя конкурсы і шчырая падтрымка балельшчыкаў зрабіла праграму цікавай і запамінальнай. З лікам 25:13 перамогу атрымала каманда “”Лібералы”.
    Тыя, хто любіць спорт, маглі прыняць удзел у спартыўным мерапрыемстве “Вас выклікае Спартландыя!”, падрыхтаваным настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Селюжыцкай Н.А. Рухомыя гульні, вясёлыя спаборніцтвы на свежым паветры паднялі настрой усім аматарам фізічнай актыўнасці.
    Акрамя гэтага, у гэты дзень у школе працавалі аб’яднанні па інтарэсах: тэатральны гурток “Непаседы”, “Юныя турысты”, “Інтэлектуальныя гульні”.
    У гэты ж дзень вучаніца 8 класа, Войтка Валерыя, прымала ўдзел у абласных спаборніцтвах па шашках сярод дзяцей і падлеткаў, якія праводзіліся ў г. Пінску. Вынікам удзелу стала прызавое 3 месца. Такім удалым акордам скончыўся гэты суботні дзень у нашай школе.

Педагог – арганізатар                                І.М. Кірыковіч

ФОТА