Семінар-практыкум настаўнікаў матэматыкі

15.04.2016

    14 красавіка наша школа прымала гасцей – настаўнікаў матэматыкі раёна. Для іх быў арганізаваны і праведзены семінар-практыкум, мэтай якога было павышэнне прафесіянальнай кампетэнцыі педагогаў у рашэнні алімпіядных задач трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.
    Пасля шчырай сустрэчы і наведвання школьнага краязнаўчага пакоя пачалася крапатлівая праца педагогаў-матэматыкаў. Змястоўна прааналізаваў алімпіядныя заданні настаўнік матэматыкі нашай школы П.П. Кахавец. Затым педагогі пачалі рашаць заданні абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы за 9 клас. Рашэнні заданняў прэзентавалі наступныя настаўнікі: Н.В. Прыгодзіч, Н.В. Філіпская, С.П. Гмір, Т.І. Сіманавец, С.М. Калесніковіч, С.М. Невар, А.К. Ляхавец, В.І. Калесніковіч.
    Падвяла вынікі семінара, падзякавала ўсім удзельнікам і выказала спадзяванні на далейшую плённую працу метадыст ВМК РААСіТ Н.П. Беляўская.
    Пасля практычнай часткі настаўнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурай, якую можна выкарыстоўваць ў працэсе падрыхтоўкі школьнікаў да алімпіяды па матэматыцы. Кнігі былі прадстаўлены настаўнікамі матэматыкі школы П.П. Кахаўцом і А.А. Чэрнік.

П.П. Кахавец, настаўнік інфарматыкі і матэматыкі

ФОТА