Школьная субота запрашае

18.04.2016

    Субота 16 красавіка была прысвечана птушкам, нашым крылатым сябрам. Таму ў гэты дзень амаль усе мерапрыемствы прысвечаны птушкам. Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у пазнавальна-ролевай гульні “Птушыны рынг”, якую падрыхтавала Шпакоўская Вольга Міронаўна. Пераможцамі гульні стала каманда дзяўчынак 3 класа.
    Шпакоўскі А.А.,настаўнік геаграфіі, з вучнямі 5-8 класаў правёў цікавую віктарыну “Птушкі Беларусі”, і лешым знаўцам птушак Беларусі стаў Мацкевіч Мікіта, вучань 7 класа.
    Таксама ў гэты дзень была праведена акцыя “Птушкам – новыя кватэры”. Пад кіраўніцтвам Валодзька А.І.(настаўніца біялогіі) і Кірыковіча А.В.(настаўніка тэхнічнай працы) хлопчыкамі 5-10 класаў былі змайстраваны новыя кватэры для птушак, якія былі размешчаны ў школьным парку.
    Не абышлося ў гэты дзеньі без спорту. Былі арганізаваны спаборніцтвы “Залатая ракетка” па настольным тэнісе паміж вучнямі Чухаўскай і Навадворскай школамі. На вялікі жаль госці да нас не завіталі, спаборнічалі паміж сабою.

ФОТА