Разнакаляровыя мячы

14.05.2016

    Субота 14 мая сабрала ўсіх тых, хто не любіць сядзець у хаце: каля тэлевізара, за камп’ютарам, а любіць спорт, гульні і асабліва гульні з мячом на свежым паветры. Таму ў гэты дзень пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Селюжыцкай Н.А. быў арганізаваны і праведзены Дзень спартыўных гульняў “Імклівы мяч” для вучняў 5-11 класаў, ну а самымі актыўнымі ўдзельнікамі гэтага дня былі вучні 5-8 класаў, а таксама юнакі старэйшых класаў.
    Вучні пачатковых класаў прынялі удзел у спартландыі “Разнакаляровыя мячы”, якую падрыхтавала і правяла з дзецьмі класны кіраўнік 4класа Кірыковіч В.Р.
    Усе ўдзельнікі дня набраліся моцы, энергіі, запалу бадзёрасці на цэлы навучальны тыдзень.