Вітаем першы вераснёўскі дзень!

02.09.2016

    Пад такой цудоўнай назвай у школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў.
    1 верасня - жаданае свята для ўсіх, але асабліва для першакласнікаў і будучых выпускнікоў. Дзень ведаў - гэта першая старонка, якая з'яўляецца пачаткам школьнага жыцця для вучняў першага класа і першым апошнім званком для адзінаццацікласнікаў . У гэты восеньскі дзень першаклашкі ідуць на доўгую дарогу, на якой будуць перажываць радасці першых адкрыццяў. Спадзяемся, што гэта дарога будзе для іх цікавай і займальнай. Выпускнікі ўжо прайшлі гэты шлях і выйшлі на фінішную прамую. Хочам ад душы пажадаць ім новых поспехаў, дасягненняў і збыцця самых запаветных мар і жаданняў!!!
    На ўрачыстай лінейцы прысутнічала шмат гасцей, якія выступілі з пажаданнямі вучням, педагогам, бацькам:
    Намеснік начальніка аддзела райвыканкама па ідэалагічнай рабоце,культуры і па справах моладзі Сяргей Валер’евіч Падшывалаў, які ўручыў падарунак нашай школе
    Дырэктар Пінскага аўтобуснага парка Іван Рыгоравіч Рэбкавец
    Старшыня Навадворскага сельвыканкама Іван Паўлавіч Кірыковіч
    Прадстаўнік Пінскага МНС Сяргей Віктаравіч Янковіч

ФОТА