Першы урок

02.09.2016

“Нам свет завешчана берагчы!”

    Мір!.. Гэта слова каштоўна кожнаму чалавеку, які настроены на стваральную працу ў імя будучыні, які не дзеліць свет на сяброў і ворагаў. Менавіта гэтыя якасці ўласцівы нашаму народу. Мір – гэта абсалютная каштоўнасць, гэта стваральны дыялог людзей розных культур і краі.
    Што можа быць даражэй для чалавека за мірнае неба, за адсутнасць варожасці і войнаў, за згоду і лад?!
    Беларускі народ перажыў трагедыю Другой сусветнай вайны… І дзякуючы подзвігу тых, хто прынёс Перамогу, у нашай краіне захоўваюцца мір і спакой.
    І таму не выпадкова на 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацый Аб’яднаных Нацый нашу краіну назвалі сімвалам міру.
    Мінулае дае нам найважнейшы ўрок… Урок захавання міру, зберажэння асноўных маральных каштоўнасцей. І гэты ўрок самы важны для кожнага грамадзяніна і патрыёта.

Мы дзеці вялікай і мужнай зямлі,
Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі,
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць,

Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,
Мы клічам на свеце з’яднацца сяброў,
Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў.

Таварыш! Сягоння ў нас думы адны:
Мір нам патрэбен,
Не трэба вайны!

                                         П.Броўка

ФОТА