Салют піянерскаму папаўненню

17.09.2016

    17 верасня дэлегацыя нашай піянерскай дружыны (у складзе педагога-арганізатара Кірыковіч І.М., піянера-актывіста Селюжыцкай Марыны і акцябронка Рэбкаўца Анатоля ) прыняла удзел у раённым свяце “Салют піянерскаму папаўненню”. Праграма свята была разнастайнай і цікавай. Акцябраты са школ раёна былі ўрачыста прыняты ў рады БРПА. Цырымонія прыёму адбылася ў зале Піянерскай славы. Піянеры-актывісты ўдзельнічалі ў піянерскай гульні, педагогі-арганізатары абмеркавалі свае планы. Але самым цікавым момантам свята - гэта сустрэча з Ганаровым піянерам Беларусі Нінай Ціханаўнай Ціхановіч . Арганізатарам свята ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ!

ФОТО