Напевы зямлі чухаўскай

26.09.2016

    Кожны год у верасні мы дружна адзначаем свята вёскі. Так адбылося і ў гэты раз. Нашы вучні прынялі актыўны удзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята “Напевы зямлі чухаўскай”. Праграма была насычанай і разнастайнай. Вучні 6, 9 класаў арганізавалі дабрачынную ярмарку “Святочны кірмаш”. Футбольная каманда школы правяла сяброўскі матч з былымі выпускнікамі, дзе перамогу атрымала зборная школы. А ў святочным канцэрце ўдзельнічалі ад малога да вялікага. Свята ўдалося.

ФОТО