Усе кветкі настаўнікам

01.10.2016

Конкурс "Усе кветкі настаўнікам" 

    Настаўнік займае важнае месца ў жыцці любога чалавека. Ён – чараўнік у сістэме адукацыі, “скарбонка” ведаў, выхавальнік. Чалавек мудры, таму што заўсёды вучыцца, навучаючы іншых. Можна бясконца называць вартасці людзей гэтай прафесіі, але ніякіх слоў не хопіць для таго, каб апісаць той неацэнны ўклад, які яны уносяць у развіццё кожнага чалавека і ўсяго грамадства ў цэлым. Данінай павагі ім можна лічыць Дзень настаўніка. Менавіта ў гэты святочны дзень заслугі настаўніка выносяцца на ўсеагульны агляд, але галоўная з іх – удзячнасць вучняў. Таму 30 верасня ў нашай школе прайшоў конкурс кветкавых кампазіцый “Усе кветкі настаўнікам”. Амаль кожны класны калектыў прадставіў на агляд настаўнікаў сваю какмпазіцыю. Пасля тайнага галасавання і падліку балаў першае месца атрымалі вучні 8 класа, 2 месца раздзялілі вучні 7 і 5 класа, 3 месца – вучні 6 класа.

ФОТО