УСІМ, КАМУ ГАНАРОВАЕ ІМЯ НАСТАЎНІК!

03.10.2016

1 кастрычніка. Вечарына УСІМ, КАМУ ГАНАРОВАЕ ІМЯ НАСТАЎНІК!”

    Дзень настаўніка - цудоўнае свята, калі мы можам выказаць сваю падзяку нашым педагогам за іх няпростую і высакародную працу, за ўвагу і цярпенне, за жаданне бачыць нас, сваіх вучняў, паспяховымі і шчаслівымі.
    Настаўнік - важны чалавек у жыцці кожнага. Калі мы прыходзім у школу, менавіта настаўнік становіцца нашай апорай у новым свеце ведаў. Ён адкрывае для нас шмат новага і цікавага, вучыць патрэбным і карысным навыкам, дапамагае арыентавацца ў жыцці.
    У Дзень настаўніка ва ўсіх школах асаблівая святочная атмасфера. Усе прыбраныя, з букетамі кветак, паштоўкамі. У гэты дзень гучыць шмат цёплых і шчырых слоў у адрас настаўнікаў, якія яны, вядома, заслугоўваюць чуць кожны дзень. У гэты дзень мы стараемся парадаваць іх не толькі сваім стараннем ў вучобе, але і прыдумляем усялякія віншаванні, канцэрты. Мы вельмі рады, што ў Дзень настаўніка мы можам парадаваць нашых настаўнікаў, падзякаваць іх за ўсё добрае, што яны для нас робяць.

Вучні

ФОТА