МІЛЫМ МАТУЛЯМ

18.10.2016

    Пятніца, 14кастрычніка. Са святочнай праграмай для сваіх матуль выступілі вучні пачатковых класаў.

    У суботу, 15 кастрычніка, у школе было праведзена святочнае мерапрыемства да Дня маці, падрыхтаванае вучнямі 5-11 класаў. Вядучыя- вучні 10 класа – прысвяцілі шмат цудоўных і пранікнёных слоў сваім мамам, а таксама прапаноўвалі ім паўдзельнічаць у конкурсах, адгадаць крыжаванку, прадоўжыць прыказкі пра маці і дзяцей. А канцэртныя нумары, падрыхтаваныя вучнямі 5-11 класаў, сярод якіх былі і вакальныя, і харэаграфічныя, і тэатральныя, не пакінулі раўнадушнымі нікога з прысутных. Спадзяёмся, што пасля мерапрыемства ў гасцей свята засталіся прыемныя ўражанні і добрыя эмоцыі.

ФОТА