ДЗЕНЬ ЗДОРОЎЯ

14.11.2016

    Быць здаровым – здорава! І гэта сапраўды так. Здароўе за грошы не купіш, таму клапаціцца пра сваё здароўе патрэбна кожнаму з нас яшчэ з маленства. Вось і ў школе здароўю навучэнцаў ўдзяляецца шмат увагі. Кожная другая субота месяца праводзіцца пад дэвізам: “Быць здаровым – здорава!”.
    Субота 12 лістапада запрасіла вуняў прыняць удзел у школьным турніры па настольным тэнісе. У турніры прынялі удзел лепшыя гульцы ад кожнага класа (5-11класы). Лепшымі гульцамі турніра былі прызнаны Нарывончык Данііл (9клас), Нарывончык Дзмітрый (8 клас), Рэбкавец Уладзіслаў (7клас). Аматары піянербола, а гэта вучні 6-7 класаў, правялі сяброўскую сустрэчу паміж камандамі. З лікам 2:0 перамогу атрымалі вучні 7 класа.

Беражыце сваё здароўе!
Клапаціцеся аб сваім здароўі!