Твае правы – твае абавязкі

22.11.2016

    З 21 лістапада па 26 лістапада ў школе праводзіцца тыдзень прававых ведаў пад дэвізам: “Твае правы – твае абавязкі”. У першы ж дзень тыдня была праведзена адзіная гадзіна інфармавання , якую сумесна з вучнямі падрыхтавала Ерш Алена Міхайлаўна, сацыяльны педагог школы. У форме дыялогу, гульні з вучнямі былі яшчэ раз разгледжаны правы і абавязкі . Вывад можна зрабіць адзін – правы ведае кожны, а вось абавязкі… Значыць трэба дзейнічаць па прынцыпу “Ведаеш – выконвай!”

ФОТО