У Белавежскую пушчу за казкай

12.12.2016

    10 снежня 25 хлопчыкаў і дзяўчынак нашай школы пабывалі ў Белавежскай пушчы. Падарожжа прайшло пад дэвізам “У Белавежскую пушчу за казкай”. І гэта сапраўды так, бо ўжо сама пушча ўяўляе сабой казачны лес з мноствам цікавага і неверагоднага. У першую чаргу мы наведалі музей прыроды, дзе экскурсавод захапляюча расказала нам аб цікавых фактах стварэння музея, гісторыі Белавежскай пушчы, аб яе насельніках.
    Наступным этапам нашага падарожжа было наведванне Рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Вось тут ужо кожны з нас акунуўся ў казку. На працягу ўсяго падарожжа па казачнаму памесцю нас страчалі казачныя персанажы - ад вартавых, гномаў, лесавіка, Матулі –Зімы да Дзеда Мароза і Снягуркі. Было вельмі цікава і займальна. Усюды прысутнічаў казачны дух. Кожны з нас атрымаў падарунак ад гаспадара пушчы.
    Ну і апошнім прыстанкам падарожжа была сустрэча з нашымі меншымі братамі, жывымі насельнікамі пушчы, галоўным з якіх з’яўляецца - зубр .
    Падарожжа па Белавежскай пушчы – гэта яшчэ адна прыстука для таго, каб сабраць Беларусь у сваім сэрцы!

ФОТА