Прафесія запальваць дзіцячыя сэрцы

30.12.2016

    Снежань месяц быў насычаны мерапрыемствамі розных напрамкаў, але значным з іх быў конкурс важатых-лідэраў піянерскага руху “Суперважаты”, які стартаваў з сярэдзіны лістапада. Педагогам-арганізатарам раёна патрэбна было аформіць Кейс важатага, які складаўся з аўтабіяграфіі, эсэ”Прафесія – запальваць сэрцы”, метадычных напрацовак і праектаў. У фінал былі абраны восем педагогаў-арганізатараў. У лік фіналістаў выйшла і наш педагог-арганізатар Кірыковіч Іна Міхайлаўна. Фінал адбыўся 17 снежня ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. На гледачоў і прысутных кожны важаты прадставіў самапрэзентацыю і відэаролік “ Прафесія запальваць дзіцячыя сэрцы “. Па вынікам конкурса ў Іны Міхайлаўны трэцяе месца.

    29 снежня прадстаўнікі нашага школьнага самакіравання прынялі ўдзел ў вучобе раённай школы “Лідар”. Касніковіч Вольга і Шпакоўская Аляксандра паспрабавалі сябе ў ролі сцэнарыстаў, акцёраў пры стварэнні навагодніх свят. Калі старшакласнікі без усялякіх перашкод стварылі свой сцэнарый, то малодшым спатрэбілася дапамога важатых. Увыніку кожная група паказала, што яны стварылі. Было вельмі цікава і весела. У заключэнні Касніковіч Вольга для ўсіх прысутных выступіла з музычнымі нумарамі.

ФОТО