Семінар-практыкум настаўнікаў матэматыкі

16.02.2017

    15 лютага наша школа прымала гасцей – настаўнікаў матэматыкі раёна. Для іх быў арганізаваны і праведзены семінар-практыкум, мэтай якога было павышэнне прафесіянальнай кампетэнцыі педагогаў у рашэнні алімпіядных задач другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Пасля сустрэчы педагогі пачалі рашаць заданні раённага этапа рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы за 8 - 11 класы. Многія настаўнікі прапанавалі свае рашэнні заданняў, разглядаліся розныя спосабы запісу выраза, абмяркоўваліся розныя выпадкі.  Падвяла вынікі семінара, падзякавала ўсім удзельнікам і выказала спадзяванні на далейшую плённую працу метадыст ВМК РААСіТ Н.П. Беляўская.

ФОТА

 П.П. Кахавец, настаўнік інфарматыкі і матэматыкі