Для Вас, любыя настаўнікі

03.10.2017

    Суботні вечар у нашай школе быў не зусім звычайным: у гэты дзень вучні школы сабраліся ў актавай зале, каб павіншаваць сваіх педагогаў і ветэранаў педагагічнай працы з цудоўным асеннім святам – Днём настаўніка.
    У святочна ўпрыгожанай зале за сталамі з салодкім пачастункам знайшлося месца кожнаму, хто прысвяціў сваё жыццё рабоце з дзецьмі. Вядучыя, Селюжыцкая Крысціна і Шпакоўскі Веньямін, не стамляліся гаварыць словы ўдзячнасці гасцям вечара, а канцэртныя нумары, падрыхтаваныя дзецьмі, зрабілі вечарыну разнастайнай і насычанай. Гумарыстычныя сцэнкі з школьнага жыцця, песні для настаўнікаў у суправаджэнні прэзентацый з школьнага жыцця, танцавальныя прадстаўленні – усё гэта стварала святочны настрой і дазволіла на час забыць пра будзённыя праблемы і клопаты.
    У час выступлення дырэктара школы Кірыковіча П.П. былі адзначаны як маладыя педагогі, якія дасягнулі поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці, так і ветэраны педагагічнай працы, якія звязалі свой лёс са школай і дзецьмі. Шчырыя словы падзякі адрасавалі настаўнікам і будучыя выпускнікі, вучні 11 класа. Спадзяёмся, што вечарына пакінула ва ўсіх прысутных незабыўныя ўражанні і эмоцыі ў гэты святочны дзень.

ФОТА

М.М. Семянчук, класны кіраўнік 11 класа