Карысныя канікулы. Дзень 1-шы

31.10.2017

    Вось і пачаліся доўгачаканыя канікулы. Ззаду засталася першая чвэрць: для кагосьці доўгая, для кагосьці цяжкая, а для кагосьці паспяховая і досыць цікавая.
    Але ж канікулы – пара асаблівая. Пагэтаму педагогамі школы быў распрацаваны “выразны план дзеянняў”, каб гэтыя 10 канікулярных дзён прайшлі для навучэнцаў і іх бацькоў цікава, займальна, максімальна карысна.
    Так, з 30 кастрычніка пачаў сваю работу школьны аздараўленчы лагер з дзённым прыбываннем “Казачнае Лукамор’е”, у якім налічваецца 30 дзетак-жыхароў. У першы дзень вырашаліся імі вельмі важныя пытанні: як назваць атрад, якую прыдумаць эмблему, дэвіз і песню. Аказалася, што не такое гэта і цяжкае для іх заданне. Затым – хвілінка бяспекі “Правілы паводзін у лагеры”.
    Творчая майстэрня “Раз далонька, два далонька” пазвала дзяцей зрабіць адбітак сваёй рукі, на якім неабходна будзе дзяліцца сваімі ўражаннямі ад прыбывання ў лагеры. Удзел прынялі усе дзеткі.
    У гэты дзень адчыніў гасцінна свае дзверы для жыхароў Лукамор’я і школьны краязнаўчы пакой. Многа новага і цікавага даведаліся яны ад настаўніка гісторыі С.А. Нарывончык.
    Тым часам у спартыўнай зале за званне лепшых у спаборніцтвах па валейболе змагаліся каманды педагогаў і вучняў (юнакоў 9-11 класаў) школы. Галоўным суддзёй спаборніцтваў быў М.Ф. Сукач, былы настаўнік фізічнай культуры і здароўя, чалавек, які ўзгадаваў не адно пакаленне чэмпіёнаў Пінскага раёна па валейболе. З лікам 2:1 усё ж перамагла каманда настаўнікаў.

Аб тым, як праходзяць канікулы ў нашай школе, чытайце навіны штодня!

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце