Карысныя канікулы. Дзень 2-гі

01.11.2017

    Дзень 31 кастрычніка быў аб’яўлены ў лагеры “Днём бяспекі”. Несумненна, тэма вельмі актуальная і карысная. Выхавацелі правялі ў атрадах хвілінку здароўя “Мой здаровы рэжым дня”. Н.А. Селюжыцкай, кіраўніком фізвыхавання, былі праведзены спартыўныя спаборніцтвы “Джунглі клічуць!”, падчас якіх выхаванцы маглі пасупернічаць не толькі ў хуткасці, спрыце, але і ў кемлівасці і вынослівасці.
    Цікавым для велааматараў быў конкурс “Лепшы веласіпедыст”, які быў арганізаваны кіраўніком гуртка “Юныя інспектары дарожнага руху” Дз.П. Нарывончыкам.
    Вучань 10 класа Яфанаў Дзяніс прыняў удзел у рабоце раённага клуба “Новае пакаленне” на базе Стытычаўскай СШ.
    Члены краязнаўчага гуртка “Сябры даўніны” пад кіраўніцтвам С.А. Нарывончык наведалі музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”, археалагічны музей “Нашы карані”, літаратурна-краязнаўчы музей у в. Дастоева. У музеях юных краязнаўцаў чакаў яшчэ не да канца спазнаны свет экспанатаў, якія з’яўляюцца носьбітамі папярэдніх эпох і культуры. Мноства яркіх эмоцый, непасрэдных абмеркаванняў і нават спрэчак выклікала ў навучэнцаў дадзеная экскурсія. Юным “сябрам даўніны” яна запомніцца таксама непараўнальным ліпавым чаем і цёплымі дранікамі.

    Аб тым, як праходзяць канікулы ў нашай школе, чытайце навіны штодня!

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце