Карысныя канікулы. Дзень 3-ці

02.11.2017

    “Дзень папяровага бума” – так тэматычна быў названы дзень 1 лістапада ў лагеры. Традыцыйна выхавацелямі была праведзена хвілінка здароўя. Яе тэма была – наступная – “Правілы паводзін у халодныя поры года”. Працавала на працягу дня ў лагеры атэлье моды “Твары сваімі рукамі”. Заўзята працавалі маленькія мадэльеры. А што з гэтага выйшла, глядзіце фота ніжэй.
    Юнакі 8-9 класаў сустрэліся ў таварыскіх спаборніцтвах па валейболе.
    А тым часам каманда педагогаў школы і зборная каманда юнакоў 9-11 класаў на спартыўнай пляцоўцы Ставокскай СШ адстойвалі гонар школы ў спаборніцтвах па валейболе. На жаль, каманда вучняў не змагла перамагчы каманду аднагодкаў са Стаўка – 3:0. Затое яны яскрава зразумелі, што ім яшчэ трэба многа працаваць і над тэхнікай, і над сабой.
    Аб тым, як праходзяць канікулы ў нашай школе, чытайце навіны штодня!

ФОТА

 Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце