Карысныя канікулы. Дзень 4-ты

03.11.2017

    “Дзень вясёлых забаў” пачаўся ў лагеры з хвілінкі здароўя “Правілы закальвання”. Пасля смачнага сняданку – 15 хвілін спакойных гульняў, і … - усе на танцпол. А што ж там? А там – флэшмоб “Рухай целам”. Хочацца адзначыць выражаную рухомасць і пластычнасць жыхароў Лукамор’я, іх заўзятасць, настойлівасць, калектывізм і сяброўства. Малайцы, танцоры!
    Апагеем дня былі “Малыя алімпійскія гульні”, якія арганізавала для дзетак Н.А. Селюжыцкая, кіраўнік фізвыхавання. Хуткасць, спрыт, вытрымку, спартыўную эрудыцыю ўпэўнена дэманстравалі вучні і адміністрацыі школы, і ўсім прысутным.
    Члены гуртка “Лесавічок” пад кіраўніцтвам В.Р. Банцэвіча ўжо другі дзень запар садзілі бярозкі на тэрыторыі вёскі. Дружна садзілі, старанна ўтрамбоўвалі зямліцу, каб прыняліся зазелянелі вясной лістотаю на радасць вяскоўцам. Кожны павінен пакінуць свой след на зямлі…
Аб тым, як праходзяць канікулы ў нашай школе, чытайце навіны штодня!

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце