Карысныя канікулы. Дзень 5-ты

04.11.2017

    3 лістапада на базе РЦТДзіМ, што ў Пінкавічах, адбылося адкрыццё ІV раённых Дэльфійскіх гульняў. У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” нашу школу прадстаўляла вучаніца 11 класа Антаноўская Аліна, якая з годнасцю прайшла першы адборачны этап. У намінацыі “Мастацтва цырульніка” – вучаніца 11 класа Мацкевіч Ганна. У якасці мадэлі была вучніцы 11 класа Селюжыцкая Крысціна, прычоска называлася “У стылі Манро”. Аб выніках выступлення стане вядома ў маі. Спадзяемся на поспех!
    Карысную экскурсію на мехдвор ААТ “Навадворскае-агра” здзейснілі 11-класнікі з настаўнікам “Асноў вытворчасці” Дз.П. Нарывончыкам.
    Хвілінкай здароўя “Правілы харчавання” пачаўся яшчэ адзін дзень у аздараўленчым лагеры. А свае турыстычныя навыкі выхаванцы змаглі праверыць у гульнёвай праграме “Мы – турысты”, якую арганізавалі педагогі дадатковай адукацыі А.А. Шпакоўскі і А.В. Кірыковіч.
    Зборная каманда педагогаў Чухаўскай і Ставокскай СШ у раённым першынстве па валейболе сярод работнікаў сістэмы адукацыі. З лікам 2:1 каманда перамагла зборную Плешчыцкай акругі, а з лікам 2:0 – зборную РААСіТ, чэмпіёна першынства мінулага года. Віншуем вас, паважаныя калегі! Поспехаў вам на другім этапе спаборніцтваў!
Аб тым, як праходзяць канікулы ў нашай школе, чытайце навіны штодня!

ФОТО

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце