Карысныя канікулы. Дзень 6-ты

06.11.2017

    У суботу, 4 лістапада, у аздараўленчым лагеры “Казачнае Лукамор’е” быў аб’яўлены “Дзень прыемных сюрпрызаў”, апошні дзень лагернай змены. Жыхары Лукамор’я пабывалі ў гасцях у “віртуальнага мага” П.П. Кахаўца, прынялі ўдзел у гульнях “на пераўвасабленне”, танцавальных конкурсах. У канцы дня усее выхаванцы атрымалі ад Добрай Феі Лукамор’я І.М. Кірыковіч прыемныя сюрпрызы і салодкія падарункі. Колькі радасці было ў дзяцей! Яны паабяцалі прыйсці ў “Казачнае Лукамор’е і вясной, і летам!

    Аб тым, як праходзяць канікулы ў нашай школе, чытайце навіны штодня!

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце