Імёны роднай старонкі

07.12.2017

    З сакавіка па кастрычнік 2017 г. у Пінскім раёне праводзіўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Тапанiмiка роднага краю», галоўнай мэтай якога было пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзi, далучэнне да гiсторыка-культурных каштоўнасцей краю.
    Тапанімічныя назвы ўжо даўно вывучаюцца многімі даследчыкамі. Цяжка знайсці таго чалавека, які б ні разу ў сваім жыцці не задумаўся б аб тым, адкуль паходзіць назва яго вёскі, вуліцы, рэчкі, возера, пра што гавораць назвы ўрочышчаў. Галіна моўнай навукі, якая займаецца вывучэннем тапанімічных назваў, мае агульную назву тапаніміка. Сярод такіх назваў вылучаюць айконімы – назвы населеных пунктаў: гарадоў, вёсак, мястэчкаў, пасёлкаў, хутароў, раз’ездаў. Менавіта айконімам Пінскага раёна і была прысвечана навукова-даследчая работа вучаніц нашай школы Елізаветы Кірыковіч і Кацярыны Белка. Даследчы матэрыял, які знайшоў сваё ўвасабленне ў рабоце “Імёны роднай старонкі”, адлюстроўвае паходжанне айконімаў Пінскага раёна, фактары іх фармiравання (лiнгвiстычныя, гістарычныя, этнiчныя, прыродныя, афiцыйныя змены назваў), народную i навуковую этымалогiю назваў, найбольш верагодныя вepcii іх паходжання, іх трансфармацыю ў сувязi з гiстарычным мiнулым, легенды, мiфы, паданнi, якiя звязаны з аб’ектамi даследавання.
    Па выніках конкурсу ў намінацыі “Сельскія населеныя пункты” ва ўзроставай катэгорыі 14-16 гадоў на раённым этапе даследаванне Елізаветы Кірыковіч і Кацярыны Белка адзначана дыпломам ІІІ ступені. А вось на абласным этапе конкурсу журы прысудзіла дзяўчатам ганаровае І месца! З чым мы іх і віншуем! Далейшых поспехаў і моцнага жадання пазнаваць неспазнанае роднага краю, адкрываць яго чароўныя таямніцы і хараство!

ФОТА

Ю.Р. Кахавец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
кіраўнік даследавання